Місія Міжнароднай асацыяцыі ЛГБТК+ турызму — садзейнічаць развіццю турызму ва ўсім свеце. Дабрачынны фонд IGLTA падтрымлівае гэтую мэту, ствараючы гайды і рэкамендацыі для бяспекі ЛГБТК+ людзей, якія часта імкнуцца даследаваць самыя аддаленыя куткі планеты.
Падобна таму, як у многіх краінах існуюць свае нюансы для ЛГБТК+ людзей, якія падарожнічаюць, у многіх месцах дзейнічаюць і асаблівыя правілы для людзей, якія жывуць з ВІЧ.
Гэты гайд ад IGLTA дапаможа людзям, якія жывуць з ВІЧ, на усіх этапах планавання паездкі. Надзеемся, што ён зробіць вашыя падарожжы бяспечнымі і камфортнымі.
Бяспечнае падарожжа
Свет становіцца больш прыязным не толькі да ЛГБТК+ людзей, але і да людзей з ВІЧ. Аднак у некаторых краінах усё яшчэ дзейнічаюць абмежаванні на ўезд. Калі вы накіроўваецеся ў адну з такіх краін, важна загадзя ведаць усе дэталі.
Ці магу я паехаць?
Абмежаванні на ўезд, звязаныя з ВІЧ, больш не з'яўляюцца праблемай для большасці міжнародных кірункаў. Аднак некаторыя краіны працягваюць абмяжоўваць або забараняць уезд людзям з ВІЧ нават на кароткі тэрмін.
«Хоць некаторыя краіны адмаўляюць у рабочых візах або ДНЖ людзям з ВІЧ, большасць не абмяжоўвае паездкі на адпачынак, кароткатэрміновыя візіты або транзіт», — тлумачыць доктар Трыстан Барбер, кансультант па ВІЧ-медыцыне з Лонданскай Каралеўскай свабоднай бальніцы і старшыня Камітэта па адукацыі Брытанскай асацыяцыі ВІЧ (BHIVA).
Дзе дзейнічаюць строгія абмежаванні:
-
Поўная забарона: Іарданія наўпрост забараняе ўезд замежным персонам з ВІЧ.
-
Тэст для працяглых паездак: Бутан, Ірак і Саламонавы Астравы дазваляюць кароткатэрміновы ўезд, але патрабуюць тэст на ВІЧ для паездак больш за 10 дзён (у Іраку і на Саламонавых Астравах) або больш за 14 дзён (у Бутане).
-
Няясныя правілы: У Экватарыяльнай Гвінеі і Папуа-Новай Гвінеі правілы тэставання для тых, хто ўязджае, размытыя і могуць залежаць ад узросту, краіны паходжання і месца атрымання візы.
-
Расія: Звычайна не патрабуе тэста на ВІЧ для кароткатэрміновых віз (да 90 дзён), але патрабуе сертыфікат для віз тэрмінам дзеяння больш за 3 месяцы.
Ці магу я застацца на больш доўгі тэрмін?
Многія краіны патрабуюць здачы тэста на ВІЧ ад тых, хто падае дакументы на доўгатэрміновыя візы — уключаючы большасць студэнцкіх, рабочых віз і дазволаў на жыхарства (ДНЖ).
-
Да такіх краін адносяцца: Ізраіль, Егіпет, Расія і ўсе краіны Аравійскага паўвострава.
-
Аўстралія: Тэст на ВІЧ патрабуецца пры падачы заявы на візу для працы або вучобы ў медыцынскай сферы, а таксама для атрымання візы на пастаяннае пражыванне. Станоўчы ВІЧ-статус не азначае аўтаматычную адмову, але будзе ўлічвацца як хранічнае захворванне (ацэньваецца патэнцыйная нагрузка на сістэму аховы здароўя).
Ці буду я ў бяспецы?
Той факт, што вам дазволены ўезд у краіну, не абавязкова азначае, што ваш ВІЧ-статус не стане праблемай падчас знаходжання там.
-
Рызыка дэпартацыі: Каля 20 краін могуць дэпартаваць вас, калі афіцыйныя асобы даведаюцца пра ваш станоўчы ВІЧ-статус. Хоць у некаторых дзяржавах гэтыя правілы прымяняюцца не заўсёды, важна ўсведамляць рызыкі, калі вы вырашыце наведаць адну з гэтых краін.
-
Крымінальны пераслед: Крайне важна памятаць, што аднаполыя адносіны і трансгендэрнасць па-ранейшаму крыміналізаваныя ў больш чым 70 краінах свету, а ў шэрагу дзяржаў за гэта прадугледжана смяротнае пакаранне. Адкрытае праяўленне сваёй ідэнтычнасці ў многіх месцах можа быць небяспечным.
Разумнае планаванне
Як толькі вы пераканаліся, што кірунак бяспечны, карыстайцеся гэтым чэк-лістам для падрыхтоўкі.
Перад паездкай
Медыцынская кансультацыя
Планаванне паездкі лепш за ўсё пачаць з візіту ў клініку.
«За 4–6 тыдняў да паездкі варта пракансультавацца ў клініцы наконт неабходных прэпаратаў і вакцынацыі», — раіць доктар Джон Т. Брукс, старшы медыцынскі саветнік Аддзела прафілактыкі ВІЧ/СНІДу ў CDC (ЗША).
Што важна зрабіць:
-
Ведаць сваю групу крыві.
-
Мець спіс прэпаратаў, якія вы прымаеце (ідэальна — перакладзены на мову краіны прызначэння або на англійскую).
-
Зрабіць неабходныя прышчэпкі. Большасць вакцын бяспечныя для людзей з ВІЧ, але з «жывымі» вакцынамі (якія ўтрымліваюць аслаблены жывы вірус) патрабуецца асцярожнасць — абмяркуйце гэта на прыёме.
Запасьцеся лекамі
Падарожжы рэдка ідуць строга па плане. Вазьміце лекаў больш, чым патрабуецца, на выпадак затрымак. Шукаць спецыфічныя прэпараты або іх аналагі ў чужой краіне можа быць дорага, складана і рызыкоўна для здароўя
Праверце сваю медыцынскую страхоўку
Людзям, якія выязджаюць за мяжу, важна пераканацца, што іх медыцынская страхоўка будзе працаваць належным чынам.
-
Удакладніце, ці дзейнічае поліс у выбранай краіне.
-
Праверце, ці пакрывае страхоўка выдаткі, звязаныя з хранічнымі захворваннямі і ВІЧ (многія стандартныя турыстычныя полісы выключаюць гэтыя пункты).
«Большасць сучасных полісаў не павінны выключаць людзей з ВІЧ, але гэта заўсёды варта пераправерыць у сваёй страхавой кампаніі», — адзначае доктар Барбер.
Вывучыце медыцынскія паслугі ў пункце прызначэння
Надзвычайныя сітуацыі здараюцца, таму лепш падрыхтавацца загадзя. Знайдзіце адрасы клінік і аптэк у месцы прызначэння да ад'езду. У экстрэнайнай сітуацыі шукаць гэту інфармацыю будзе складаней з-за стрэсу і моўнага бар'ера.
У ШЛЯХУ: Багаж і дакументы
Эксперты настойліва раяць заўсёды трымаць жыццёва важныя рэчы ў ручной паклажы, а не здаваць у багаж:
-
Лекі.
-
Рэцэпты і прызначэнні.
-
Пацвярджэнне медыцынскай страхоўкі.
«Захоўвайце лекі ў ручной паклажы на выпадак, калі зарэгістраваны багаж згубіцца. Таблеткі лепш пакінуць у арыгінальнай упакоўцы з маркіроўкай, каб не выклікаць лішніх падазрэнняў пры надглядзе», — рэкамендуе доктар Барбер.
Большасць краін не патрабуюць спецыяльных даведак для ўвозу лекаў для асабістага карыстання, але мець пры сабе копіі рэцэптаў карысна на выпадак пытанняў са боку мытні.
ПАДЧАС ЗНАХОДЖАННЯ
Выконвайце графік прыёму лекаў
Старайцеся максімальна прытрымлівацца звыклага раскладу.
-
Пры змене часавых паясоў рэкамендуецца адразу перайсці на мясцовы час, а не разнасіць дозы.
-
Калі вы прывыклі прымаць тэрапію перад сном — прымайце яе перад сном і ў новым месцы.
-
Калі тэрапія працуе эфектыўна і вірусная нагрузка невызначальная (Н=Н), спазненне на пару гадзін не крытычна. Аднак калі вы часта пераязджаеце або моцна турбуецеся, лепш загадзя пракансультавацца са спецыяліст_кай.
Сачыце за харчаваннем
У краінах, дзе якасць вады і санітарыі можа быць нізкай, людзям з ВІЧ варта праяўляць асаблівую асцярожнасць, каб пазбегнуць інфекцый.
-
Пазбягайце сырога і недасмажанага мяса або рыбы.
-
Не ешце сырую гародніну і садавіну, якую вы не чысцілі самі.
-
З асцярожнасцю стаўцеся да вулічнай ежы.
-
Не піце ваду з-пад крана і не выкарыстоўвайце лёд у напоях (ён часта робіцца з сырой вады).
Пошук медыцынскай дапамогі
Калі падчас падарожжа спатрэбяцца лекі або паслугі клінікі:
-
Папрасіце кагосьці з мясцовых параіць надзейную аптэку або бальніцу.
-
Калі адбыўся няшчасны выпадак або ўзнікла праблема, не звязаная з ВІЧ, раскрываць свой статус неабавязкова.
-
Важна: Калі вам выпісваюць новыя лекі (напрыклад, антыбіётыкі або абязбольвальныя), вы павінны быць упэўненыя, што яны спалучаюцца з вашай АРВ-тэрапіяй.
-
Калі на месцы няма магчымасці пракансультавацца аб сумяшчальнасці, звяжыцеся са сваёй клінікай дома або выкарыстоўвайце анлайн-інструмент HIV Drug Interaction Checker (Універсітэт Ліверпуля).
Туберкулёз: Гэта захворванне распаўсюджана ў многіх краінах і можа працякаць цяжка ў людзей з ВІЧ. Па магчымасці пазбягайце перапоўненых бальніц і клінік з дрэннай вентыляцыяй, дзе можа быць высокая канцэнтрацыя людзей, якія праходзяць лячэнне ад туберкулёзу.



