Перайсці да змесціва

Мне здаецца, што я магу быць лесбіянкай

«Твой жыццёвы досвед і асабістыя перавагі — самыя важныя крытэрыі для самавызначэння». — Лара

Што значыць быць лесбіянкай?

У агульным сэнсе лесбіянка — гэта персона, якую вабяць жанчыны і небінарныя персоны (сучасны стандарт часта вызначае гэта як «не-мужчыны, якіх вабяць не-мужчыны»). Прыцягненне і адносіны могуць быць сексуальнымі, эмацыйнымі, рамантычнымі і/або духоўнымі.

Некаторыя персоны могуць выкарыстоўваць для самаідэнтыфікацыі іншыя словы, напрыклад, парасонавыя тэрміны «гей» або «квір» (queer). Розныя людзі адчуваюць сябе камфортна з рознай тэрміналогіяй, таму заўсёды лепш запытацца і паважаць іх перавагі.

Ключавыя вызначэнні

  • Пол, прыпісаны пры нараджэнні: Калі персона нараджаецца, лекары вызначаюць пол, грунтуючыся на біялагічных прыкметах.

  • Гендар: Тое, што вызначае персону праз спектр феміннасці або маскуліннасці. Гэта ўключае ў сябе як сацыяльныя чаканні адносна паводзін, так і асабістае самаадчуванне і самаідэнтыфікацыю.

  • Сексуальная арыентацыя: Тое, да каго ты адчуваеш цягу. Яна не вызначаецца полам або гендарам. Трансгендарныя персоны могуць мець любую сексуальную арыентацыю.

  • Цісгендарнасць: Гендарная ідэнтычнасць, пры якой твой пол, прыпісаны пры нараджэнні, і твой гендар супадаюць. Напрыклад, персона, якой пры нараджэнні прыпісалі жаночы пол, ідэнтыфікуе сябе як дзяўчыну/жанчыну.

  • Інтэрсекс-варыяцыі: Стан, пры якім біялагічныя прыкметы не ўпісваюцца ў тыповую бінарную сістэму «мужчынскага» або «жаночага».

Мільёны персон ва ўсім свеце падзяляюць гэты досвед, і ўсведамленне сябе лесбіянкай — гэта натуральная частка чалавечай разнастайнасці.

Як даведацца, што я лесбіянка, — і ці нармальна гэта?

Быць лесбіянкай — гэта абсалютна нармальна! Гэта цалкам натуральна, і лесбіянкі існавалі заўсёды. Працэс усведамлення сваёй сексуальнай арыентацыі можа быць цяжкім, заблытаным або проста заняць шмат часу.

Некаторыя лесбіянкі з ранняга ўзросту ведаюць, што іх не вабяць хлопцы, а падабаюцца дзяўчыны/жанчыны. Іншыя могуць мець адносіны ці нават кахаць мужчын, перш чым усвядомяць сваю цягу да жанчын. Абодва варыянты з’яўляюцца абсалютна правільнымі.

Пытанні для разважання:

  • Калі я мару або фантазірую, ці думаю я пра іншых дзяўчын/жанчын?

  • Ці магу я ўявіць сябе на спатканні, у інтымнай блізкасці або ў адносінах з жанчынай?

  • Ці адчувала я калі-небудзь рамантычныя пачуцці да іншай дзяўчыны/жанчыны?

  • Ці адчуваю я сябе інакш, чым мае гетэрасексуальныя сяброўкі, калі яны гавораць пра хлопцаў?

Не хвалюйся, калі ў цябе пакуль няма адказаў. Усведамленне сексуальнасці можа заняць час. Тое, як ты сябе называеш, можа мяняцца, і гэта натуральна. Толькі табе дадзена права вызначыць сябе.

«Для мяне самае лепшае ў тым, каб быць лесбіянкай, — гэта камунікацыя з іншымі квір-/транс-падлеткамі і стварэнне супольнасці». — Рахіна, 21 год

Што значыць быць маладой лесбіянкай?

Маладыя персоны пракладаюць шлях да большага прыняцця і роўнасці правоў. Тым не менш, гамафобія ўсё яшчэ існуе, і некаторыя сутыкаюцца з дыскрымінацыяй. Важна памятаць, што твая сексуальнасць — гэта толькі адна з тваіх частак, і досвед кожнай персоны ўнікальны.

Пошук людзей, якія будуць падтрымліваць цябе на гэтым шляху, можа палегчыць яго. Сацыяльныя сеткі даюць магчымасць камунікаваць і знаходзіць іншых маладых людзей з ЛГБТК+ супольнасці. У пачатку шляху вельмі важна адчуваць сувязь і падтрымку з боку тых, хто падзяляе твой досвед і разумее цябе.

«Для мяне асабіста ніколі не было такога, каб я „здзяйсняла камінг-аўт“. Я проста была адкрытай, пачала сустракацца з людзьмі таго ж гендара, што і я, і заўсёды была ў пазіцыі „гэта тое, хто я ёсць, прымайце гэта ці не“». — Лара

Ці варта мне здзяйсняць камінг-аўт?

Камінг-аўт — гэта працэс прыняцця сваёй сексуальнасці і інфармаванне тых, каму ты хочаш пра гэта паведаміць. Няма неабходнасці здзяйсняць камінг-аўт, калі не хочаш або не адчуваеш сябе ў бяспецы.

Калі вырашышся, пачні з тых, каму давяраеш: з блізкага кола, сіблінгаў або звярнуўшыся па правераную псіхалагічную падтрымку. Рэакцыі бываюць рознымі: можна сустрэць як прыняцце, так і яго адсутнасць. Большасць маладых людзей пасля прыняцця сябе адчуваюць сябе спакайней і ўпэўненей.

Турбота пра здароўе ў адносінах

Клапаціцца пра сваё здароўе — значыць прымаць свядомыя рашэнні пра тое, што ты хочаш рабіць, і выкарыстоўваць абарону. Сэкс (аральны, анальны, вагінальны), уключаючы выкарыстанне цацак, можа несці рызыкі, таму важна выкарыстоўваць абарону і рэгулярна праходзіць тэсціраванне на ІППП і ВІЧ.

Важна памятаць пра рэпрадуктыўнае здароўе: калі ў адной персоны ёсць пеніс і яечкі, а ў другой — похва і матка, можа наступіць цяжарнасць. Прэзерватывы і метады кантрацэпцыі (ВМС, таблеткі) эфектыўныя для прадухілення непажаданай цяжарнасці.

Віды сэксу і абарона:

  • Аральны і анальны сэкс: Магчымыя рызыкі перадачы ВІЧ і ІППП. Абарона: прэзерватывы, дэнтальныя сурвэткі, PrEP (ДКП).

  • Вагінальны сэкс: Магчымыя рызыкі перадачы ВІЧ, ІППП і наступлення цяжарнасці. Абарона: прэзерватывы, кантрацэпцыя, PrEP (ДКП).

У здаровым партнёрстве:

  • Паважаюць адно аднаго.

  • Выкарыстоўваюць імёны і займеннікі, якім аддаюць перавагу, адно аднаго. Ніколі не выкарыстоўваюць няправільны зварот, каб наўмысна прычыніць боль.

  • Давяраюць адно аднаму і прымаюць адрозненні.

  • Паважаюць патрэбу ў асабістай прасторы (прыватнасці).

  • Цешацца заняткамі як разам, так і паасобку

  • Паважаюць сексуальныя мяжы і могуць сказаць «не» сэксу.

  • Абмяркоўваюць спрэчныя пытанні спакойна і знаходзяць кампрамісы.

  • Дзеляцца сваёй сексуальнай гісторыяй і статусам сексуальнага здароўя адно з адным.

  • Ставяцца да сэксу з той жа ўзаемнай павагай, якая прымяняецца да іншых пытанняў.

Калі ў адносінах прысутнічае кантроль, прымус або гвалт — гэта нездаровыя адносіны. Ты маеш права спыніць іх у любы момант.

«У мяне ніколі не было афіцыйнага „камінг-аўту“... У сярэдняй школе ў мяне з’явілася першая дзяўчына, і размовы пра гэта і сталі маім „камінг-аўтам“». — Осе, 19 гадоў

Якія ў мяне правы і куды звярнуцца?

Кожны чалавек мае асноўнае права быць тым, хто ён ёсць. Ніхто, акрамя цябе, не мае права вызначаць тваю арыентацыю. На жаль, законы і правілы не заўсёды ўлічваюць нашы правы, таму важна вывучыць абстаноўку і правілы ў тваім рэгіёне.

Калі табе патрэбна падтрымка:

  • Звярніся да тых з са старэйшага кола, каму ты давяраеш: блізкія людзі, сіблінгі або службы псіхалагічнай падтрымкі.

  • Шукай у інтэрнэце лакальныя НКА, групы падтрымкі або онлайн-сеткі ў тваім рэгіёне.

  • Звяртайся да фрэндлі-лекараў, якія гарантуюць канфідэнцыйную дапамогу.

«Камінг-аўт — гэта доўгі працэс. Мая ідэнтычнасць пастаянна развіваецца, і ў мяне ёсць усё жыццё, каб адкрыцца свету. Мая ідэнтычнасць належыць мне». — Тайюнік

ДУМАЕШ, ТЫ МОЖАШ БЫЦЬ ЛЕСБІЯНКАЙ? ЦЯБЕ ЛЮБЯЦЬ І ЦЭНЯЦЬ ЗА ТОЕ, ХТО ТЫ ЁСЦЬ.

Популярное в разделе