Перайсці да змесціва

Адукацыя і кар'ера

Умовы і дэдлайны для прадстаўленых магчымасцей могуць змяняцца — заўсёды звярайце інфармацыю з першакрыніцамі. Паклапаціцеся пра сваю ананімнасць і ацэньвайце рызыкі: пераканайцеся, што ўдзел бяспечны для вас.

Бакалаўрыят Saint Louis University (Madrid Campus) па жаночых і гендарных даследаваннях

Англамоўная праграма па жаночых і гендарных даследаваннях, дзе вывучаюць, як гендарныя нормы працуюць у розных культурах і як яны перасякаюцца з іншымі сістэмамі няроўнасці — напрыклад, звязанымі з расай і класам. Падыдзе абітурыент_кам, якім цікавае спалучэнне крытычнага аналізу і практыкі: ад фемінісцкай тэорыі і поп-культуры да тэм гвалту і актывізму.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Іспанія Платна (ёсць фіндапамога)

Інстытут гендарных даследаванняў University of Geneva

Інстытут, які аб’ядноўвае і развівае гендарныя даследаванні ва Універсітэце Жэневы і працуе на стыку сацыялогіі, гісторыі, антрапалогіі, паліталогіі і іншых дысцыплін. Падыдзе студэнт_кам і даследчы_цам, якім цікавыя тэмы роўнасці, правоў, сексуальнасці, культуры і ідэнтычнасці, а таксама тым, хто шукае моцную акадэмічную і міжнародную прафесійную супольнасць.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Швейцарыя Платна

Бакалаўрыят The American University of Paris па гендары, сексуальнасці і грамадстве

Англамоўная праграма пра гендар, сексуальнасць і грамадства, дзе вывучаюць, як гэтыя тэмы звязаныя з культурай, палітыкай, гісторыяй і паўсядзённым жыццём — і як працуюць розныя формы няроўнасці. Падыдзе абітурыент_кам, якім хочацца моцнай гуманітарнай і сацыяльнай базы з крытычным поглядам і цікавасцю да сучасных сацыяльных змен.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Францыя Платна (ёсць фіндапамога)

Бакалаўрыят University of Adelaide па гендарных і сексуальных даследаваннях

Англамоўная праграма па гендарных і сексуальных даследаваннях, дзе разбіраюць, як уладкаваны прывілеі, улада і няроўнасці — ад сістэмнай дыскрымінацыі да сексізму на працы. Падыдзе абітурыент_кам, якім цікава, як гендар і сексуальнасць перасякаюцца з расай, класам і іншымі відамі сацыяльнага досведу і як гэта ўплывае на жыццё, культуру і грамадскія змены.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Аўстралія Платна (ёсць фіндапамога)

Бакалаўрыят University of Brighton па палітыцы, сексуальнасці і гендары

Англамоўная праграма пра тое, як гендар і сексуальнасць звязаныя з палітыкай і правамі чалавека. Падыдзе абітуриент_кам, якім цікавыя рэпрадуктыўная палітыка, правы ЛГБТК+ персон і сучасныя сацыяльныя рухі.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Вялікабрытанія Платна (ёсць фіндапамога)

Бакалаўрыят University of British Columbia па гендары, расе, сексуальнасці і сацыяльнай справядлівасці

Англамоўная праграма, дзе гендар, раса, сексуальнасць і сацыяльная справядлівасць разглядаюцца разам — каб лепш разумець, як працуюць улада, прывілеі і розныя формы няроўнасці на лакальным і глабальным узроўні. Падыдзе абітурыент_кам, якім цікавыя крытычныя і міждысцыплінарныя падыходы — ад даследаванняў карэнных народаў і медыя да фемінісцкіх метадалогій і тэорый расы.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Канада Платна (ёсць фіндапамога)

Бакалаўрыят University of Calgary па гендарных і сексуальных даследаваннях

Англамоўная праграма, дзе вывучаюць гендар і сексуальнасць праз прызму перасячэнняў з іншымі тэмамі — расай, класам, інваліднасцю, грамадзянствам/дакументамі, узростам і экалагічным парадкам дня. Падыдзе абітурыент_кам, якія жадаюць вучыцца ў атмасферы супрацоўніцтва і падтрымкі, арыентаванай на правы чалавека.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Канада Платна (ёсць фіндапамога)

Бакалаўрыят University of Malta па еўрапейскіх даследаваннях, гендары і сексуальнасці

Праграма, якая злучае еўрапейскія даследаванні з гендарным аналізам і вывучэннем сексуальнасці: тут можна зразумець, як уладкаваны ЕС і як яго палітыка, права і грамадскія працэсы звязаныя з роўнасцю, правамі чалавека і разнастайнасцю. Падыдзе абітурыент_кам, якія жадаюць глядзець на Еўропу шырэй — не толькі праз інстытуты і гісторыю інтэграцыі, але і праз тое, як гендар уплывае на рэальнае жыццё і грамадскія змены.

Акадэмічныя праграмы Афлайн Мальта Платна (ёсць фіндапамога)