Перайсці да змесціва

Каталог арганізацый

Праграмы дапамогі змяняюцца — удакладняйце інфармацыю наўпрост. У экстрэнай сітуацыі пішыце ў любую недзяржаўную беларускую арганізацыю. У спісе — публічныя ініцыятывы; пры неабходнасці яны могуць звязаць вас з непублічнымі.

Каталог арганізацый

Праграмы дапамогі змяняюцца — удакладняйце інфармацыю наўпрост. У экстрэнай сітуацыі пішыце ў любую недзяржаўную беларускую арганізацыю. У спісе — публічныя ініцыятывы; пры неабходнасці яны могуць звязаць вас з непублічнымі.

Фільтры

TG House
TG House

TG House

Арганізацыя, якая аказвае падтрымку транс-персонам з Беларусі. Дзейнасць арганізацыі ахоплівае прафесійную псіхалагічную дапамогу, кансультацыі па пытаннях пераходу і экстранную дапамогу з рэлакацыяй у выпадку пагрозы бяспецы. Каманда таксама вядзе праваабарончую дзейнасць і перыядычна арганізуе групы ўзаемападтрымкі, у тым ліку ў Варшаве.

Для тых, хто ў Беларусі Для тых, хто за мяжой Беларусь Польшча Псіхалагічная дапамога Інклюзіўная мед.дапамога Дапамога транс-персонам Дапамога ў рэлакацыі Матэрыяльная дапамога Кам’юніці і мерапрыемствы Інфармацыя і медыя

Przyjazny lekarz LGBT+
Przyjazny lekarz LGBT+

Przyjazny lekarz LGBT+

Польская анлайн-платформа, якая вядзе спіс ЛГБТК+ фрэндлі лекар_ак. Ініцыятыва дапамагае знайсці правераных спецыяліст_ак у розных гарадах, у тым ліку ў сферы гінекалогіі, эндакрыналогіі і псіхіятрыі. Спіс заснаваны на рэкамендацыях і водгуках самае супольнасці.

Для тых, хто за мяжой Польшча Сексуальнае здароўе Інклюзіўная мед.дапамога

Цэнтр Беларускай Салідарнасці
Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Цэнтр Беларускай Салідарнасці

Арганізацыя ў Польшчы, якая дапамагае беларус_кам, вымушаным пакінуць свой дом. Дзейнасць арганізацыі ўключае бясплатную юрыдычную дапамогу па легалізацыі знаходжання, атрыманні міжнароднай абароны і візавых пытаннях. Каманда таксама дапамагае ў выпадках дыскрымінацыі на працоўным месцы і кіруе бясплатнай школай для дзяцей.

Для тых, хто за мяжой Польшча Юрыдычная дапамога Кам’юніці і мерапрыемствы

АБФ - Актыўнымі Быць Файна
АБФ - Актыўнымі Быць Файна

АБФ - Актыўнымі Быць Файна

Беларуская арганізацыя, якая развівае культуру «шведскіх гурткоў» — груп для сумеснага нефармальнага навучання. Дзейнасць сфакусавана на правах чалавека, фемінізме, ЛГБТК+ і інклюзіі.

Для тых, хто за мяжой Літва Кам’юніці і мерапрыемствы

Stowarzyszenie Interwencji Prawnej
Stowarzyszenie Interwencji Prawnej

Stowarzyszenie Interwencji Prawnej

Польская арганізацыя, якая падтрымлівае мігрант_ак, бежан_ак і тых, хто шукае прытулак. Каманда аказвае бясплатную юрыдычную і інтэграцыйную дапамогу, садзейнічае ў легалізацыі, пытаннях жылля і медыцыны. У арганізацыі ёсць спецыяльная праграма падтрымкі для ЛГБТК+ мігрант_ак.

Для тых, хто за мяжой Польшча Юрыдычная дапамога

Future
Future

Future

ЛГБТК+ ініцыятыва, створаная для маладых беларус_ак у Беларусі і Літве. Дзейнасць арганізацыі сфакусавана на падтрымцы і развіцці супольнасці праз адукацыйныя і культурныя мерапрыемствы. Каманда арганізуе квір-маркеты, выставы квір-мастацтва, лекцыі і варкшопы па тэмах кар'еры, фрыланса і псіхалогіі.

Для тых, хто ў Беларусі Для тых, хто за мяжой Беларусь Літва Кам’юніці і мерапрыемствы Інфармацыя і медыя

Biz by Queers
Biz by Queers

Biz by Queers

Адукацыйнае медыя, якое дапамагае ЛГБТК+ персонам у міграцыі. Дзейнасць арганізацыі сфакусавана на кар'еры і сацыяльным прадпрымальніцтве. Каманда праводзіць анлайн-воркшопы па пошуку працы, складанні рэзюмэ, асабістым брэндзе і падрыхтоўцы да субяседаванняў. Арганізацыя таксама аказвае псіхалагічную падтрымку і праводзіць кам'юніці-мерапрыемствы, такія як квір-маркеты і арт-выставы.

Для тых, хто ў Беларусі Беларусь Кам’юніці і мерапрыемствы Інфармацыя і медыя

Eastern Queerope
Eastern Queerope

Eastern Queerope

Медыяпраект збірае і публікуе забытыя гісторыі ЛГБТК+ персон з Усходняй Еўропы. Каманда выпускае падкасты пра квір-мінулае рэгіёна, уключаючы спецыяльныя эпізоды пра Беларусь. Рэсурс служыць лічбавым архівам памяці і дапамагае вывучыць гістарычны кантэкст супольнасці.

Для тых, хто ў Беларусі Для тых, хто за мяжой Беларусь Інфармацыя і медыя

Partyzanka
Partyzanka

Partyzanka

Арганізацыя, якая дапамагае беларус_кам у вымушанай эміграцыі праз рэпрэсіі. Каманда юрыст_ак прадастаўляе бясплатныя кансультацыі праз гарачую лінію па пытаннях легалізацыі, міжнароднай абароны і адаптацыі ў Польшчы. Арганізацыя таксама вядзе складаныя справы, уключаючы выпадкі экстрадыцыі.

Для тых, хто за мяжой Польшча Юрыдычная дапамога

Free Belarus Center
Free Belarus Center

Free Belarus Center

Арганізацыя, якая аказвае падтрымку беларус_кам, што вымушана пакінулі краіну праз крызіс. Дзейнасць арганізацыі ахоплівае бясплатныя юрыдычныя кансультацыі па легалізацыі ў Польшчы і Украіне, а таксама псіхалагічную падтрымку пры эмацыйных крызісах. Каманда прадастаўляе бухгалтарскія кансультацыі для актывіст_ак, валанцёр_ак і грамадскіх арганізацый.

Для тых, хто ў Беларусі Для тых, хто за мяжой Польшча Украіна Псіхалагічная дапамога Юрыдычная дапамога Кам’юніці і мерапрыемствы